О Беларусах на белорусском…

Сегодня совершенно случайно наткнулся на белорусскую газету «ЗВЯЗДА», только не спрашивайте, как это произошло.
И вот, что я там обнаружил: на главной странице газеты огромная фотография наших молодых картингистов из команды «МКР Спорт-Карт-Рэйсинг». Честное слово, порадовался за ребят!«Формула нараджэння чэмпиена»

На базе Рэспубліканскага цэнтра тэхнічнай творчасці вучняў сёлета была створана картынгавая спартыўная каманда МКР «Спорт-Карт-Расінг». У яе складзе дванаццацігадовыя пераможцы і прызёры нацыянальнага пер-шынства і Кубка Беларусі, чэмпіянату Расіі і Кубка Балтыі Віктар РУДЗЬКО, Віктар КРАЎЧУК і Сяргей МІКУЛІЧ. Менавіта ад першых літар прозвішчаў юнакоў з’явілася загадкавая абрэвіятура МКР. Спецыфічнай асаблівасцю каманды можна назваць і той факт, што трэнерамі хлопцаў сталі іх бацькі, якія амаль цалкам фінансуюць гэты праект. Хтосьці можа падумаць: грошы ёсць, вось і вырашылі зрабіць з сыноў Шумахераў… Але гэта не зусім так.

Паводле слоў кіраўніка МКР «Спорт-Карт-Расінг» Віталя Краўчу-ка, для ўдзелу ў спаборніцтвах толь-кі ў аднаго гоншчыка неабходна ўкласці не менш як тысячу долараў. Гэта і гаручае для аўтамабіляў, і зап-часткі, і рамонт. Камплект гумы для колаў, якой хопіць максімум на дзве гонкі, абыдзецца ў 150 еўра. Аўто імпартнай вытворчасці каштуе ад 2 тысяч еўра. У нашай краіне пакуль не існуе спецыяльнай дзяржаўнай праграмы па падтрымцы айчынна-га картынгу, ніхто не зацікаўлены матэрыяльна дапамагаць камандзе, бо для фундатараў гэтага віду спор-ту не існуе такіх ільгот, як для тых, хто фінансуе футбольныя і хакейныя клубы. Вось і атрымліваецца, што, каб вырасціць свайго гоншчыка між-народнага ўзроўню, трэба бацькам пакрываць бюджэт каманды, а гэта дзесьці 300 тысяч еўра. Ды яшчэ прыходзіцца выслухоўваць абвіна-вачанні ва ўтварэнні элітнай групы для сваіх дзяцей.

Навошта тады столькі клопатаў і затрат, спытаецеся. Аказваецца, што ў сем’ях нашых юных гоншчы-каў добрыя спартыўныя традыцыі. Напрыклад, тэхнічны дырэктар ка-манды Мікалай Рудзько — майстар спорту СССР, а ў сына — першы разрад па аўтаспорту. А дырэктар МКР Аляксандр Мікуліч трэніраваў зборную рэспублікі па аўтаспорту. Саюз бацькоў і дзяцей, несумнен-на дасць плён, і нашы пілоты з’я-вяцца на трасах «Формулы-1». Гэта мары і планы. Будзем спадзявац-ца, пакуль.

Каманда кадэтаў арыентавана на міжнародны ўзровень. Спецыяльна былі набыты тры гоначныя аўтама-білі італьянскай фірмы «ВігеІ». «Ка-нешне, мы маглі набыць машыны расійскай вытворчасці і тым самым знізіць затраты. Але гэта значыць аўтаматычна знізіць вынікі хлопцаў. Італьянскага вытворцу выбралі та-му, што там каля 50 фірмаў, якія вы-рабляюць тэхніку для картынгу. Усе яны канкурыруюць паміж сабой, што паляпшае якасць прадукцыі», — тлу-мачыць галоўны трэнер Сяргей Южакоў іх выбар.

Адзіная траса ў рэспубліцы, на якой можна праводзіць трэніроў-кі, знаходзіцца пад Мінскам у па-сёлку Баравая. I не зусім адпавя-дае сучасным тэхнічным патраба-ванням (па гэтай прычыне летась тут нават адмянілі правядзенне чэмпіянату Расіі па картынгу). Час-цей за ўсё юныя пілоты павыша-юць сваё майстэрства на сталіч-ным стадыёне «Вікторыя». А ў між-сезонне ўхіл робіцца на фізічную і псіхалагічную падрыхтоўку, пры-чым апошняй надаецца вялізнае значэнне. Да высокіх хуткасцяў (аўтамабілі набіраюць 200 км/гадз на добрых трасах, на айчынных — 80—150) трэба быць падрыхтава-ным. Не будзем забываць, што на-шым пілотам толькі дванаццаць — той самы ўзрост, калі хочацца па-хуліганіць. А траса гэтага не да-руе. I нават у дні веснавых каніку-лаў юнакі не змогуць адпачыць, бо ў Празе пачнуцца вучэбна-трэніро-вачныя зборы з тэсціраваннем аў-тамабіляў перад пачаткам спар-тыўнага сезона.

У планах каманды — удзел у спа-борніцтвах на тэрыторыі нашай кра-іны і Расіі, пробныя выезды на этап чэмпіянату Чэхіі, Фінляндыі, Поль-шчы. Трэніроўкі на гоначных трасах Еўропы будуць спрыяць выкананню галоўнай мэты МКР — годна прад-ставіць Беларусь у картынгавым аў-таспорце на міжнароднай арэне.

Ірына ПРЫМАК, «ЗВЯЗДА», zvyazda.minsk.by

Автор: FrienD

Автор данного проекта.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *